Пекін увёў забарону на палёты малавышынных лятальных апаратаў падчас правядзення "двух сесій"
  2019-03-02 16:15:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне ўведзена забарона на палёты маленькіх, малавышынных і нізкахуткасных лятальных апаратаў напярэдадні маючых адбыцца штогадовых "двух сесій" / сесіі УК НПКСК і УСНП /, у сакавіку.

Паводле даных Упраўлення грамадскай бяспекі горада Пекін, забарона, нацэлена на лятальныя апараты і паветраныя шары для мерапрыемстваў у сферы спорту, забаў і рэкламы, уступіць у дзеянне з 3 сакавіка і працягнецца да дня закрыцця штогадовай сесіі УСНП.

Для ажыццяўлення палётаў лятальных апаратаў вышэйпаказанай катэгорыі з іншымі мэтамі спатрэбіцца атрымаць дазвол ад органаў кіравання ваеннай і грамадзянскай авіяцыяй.

Забарона распаўсюджваецца на лёгкія і звышлёгкія самалёты, планеры, дэльтапланы, паветраныя шары, дроны і мадэлі самалётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040