Кітайскую моладзь больш за ўсё цікавяць тэмы адукацыі і занятасці на маючых адбыцца "двух сесіях" - апытанне
  2019-03-02 16:17:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сярод тэмаў, якія будуць абмеркаваны на маючых адбыцца штогадовых сесіях Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / і Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК /, кітайскую моладзь больш за ўсё хвалююць тэмы адукацыі і занятасці, паведаміла ў чацвер газета "Кітайская моладзь" / China Youth Daily /.

Згодна з вынікамі апытання, праведзенага газетай, 79,8 прац. апытаных заявілі, што іх больш за ўсё цікавіць тэма адукацыі на "двух сесіях", у той час як 77,1 прац. апытаных хвалюе тэма занятасці.

Апытанне было праведзена сярод больш чым 49 тыс. чалавек ва ўзросце да 40 гадоў па ўсёй краіне.

Другая сесія УСНП 13-га склікання і другая сесія УК НПКСК 13-га склікання адкрыюцца 5 і 3 сакавіка адпаведна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040