8 сакавіка 2017 года генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падчас дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Сычуань, у ходзе работы 5-й сесіі УСНП 12-га склікання, адзначыў, што неабходна няўхільна працягваць барацьбу з беднасцю і прыкладаць намаганні для стабілізацыі росту, садзейнічаць рэформам, карэктаваць структуру эканомікі для павышэння ўзроўню жыцця народа і прадухілення рызык.
Для выканання ўстановак генеральнага сакратара, у правінцыі Сычуань працягваюць прыкладаць намаганні для скарачэння маштабаў беднасці і інтэграцыі ваенных і грамадзянскіх тэхналогій, каб падрыхтаваць новыя адказы на пытанні эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
На днях у правінцыі Сычуань апублікавалі штогадовыя лічбы аб скарачэнні маштабаў галечы: у 2018 годзе 1,04 мільёна бедных жыхароў і 3513 бедных вёсак правінцыі змаглі змяніць свой статус і развітацца з галечай.
Задача па скарачэнні маштабаў галечы ў Сычуані з'яўляецца складана дасягальнай. 8 сакавіка 2017 года Сі Цзіньпін падчас дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Сычуань, на 5-й сесіі УСНП 12-га склікання, адзначыў, што па меры працягу працы па барацьбе з беднасцю, весці яе будзе ўсё больш складана. Неабходна браць на сябе адказнасці, прымаць дакладныя і рашучыя меры.
Для рэалізацыі установак Сі Цзіньпіна, у правінцыі Сычуань пачалі прымаць канкрэтныя меры і прыступілі да рэалізацыі 22 праектаў па скарачэнні маштабаў галечы, якія ахопліваюць такія сферы як інфраструктура, адукацыя, прамысловасць і працаўладкаванне. У кожнай з 11501 беднай вёскі правінцыі быў зацверджаны адзін каардынатар праектаў, адна група для аказання дапамогі, адна працоўная група, прызначаны адзін першы сакратар і адзін сельгастэхнік.
У вёсцы Хапу павета Чжаацзюэ, аднаго з вельмі бедных раёнаў Даляншань, пачалі вырошчваць грыбы на палях, раней адведзеных пад пасадку бульбы. Плошча пасаджаных грыбоў склала каля 1,33 гектараў. Мяркуецца, што ў гэтым годзе такі від дзейнасці прынясе мільёны юаняў даходу.
Цзілэ Цыцзы, жыхар вёскі Хапу (павет Чжаацзюэ, акруга Ляншань):
Раней мы сядзелі проста на падлозе, а нядаўна купілі новую канапу, новы чайны столік і новую печ. Зімой сядзець вакол печы вельмі ўтульна.
У вёсцы Гулу павета Ханьюань горада Яань скалістая мясцовасць. Цяпер там паспяхова развіваюць турызм. Сёлета падчас свята Вясны гэтую мясцовасць наведала каля 20 тыс. турыстаў.
Шэнь Шаахуа, жыхар вёскі Гулу павета Ханьюань:
Я купіў халадзільнік і маразільную камеру, жыццё становіцца ўсё лепш і лепш.
Некалькі дзён таму адміністрацыя горада Чэнду правінцыі Сычуань заснавала ў вёсцы Чжаньці школу для адраджэння вёскі. У ёй можа навучацца 2000 чалавек. Школа дапамагае змякчыць сітуацыю з недахопам кадраў у сельскіх раёнах.
Ян Сінхун, намеснік дырэктара школы па адраджэнні вёскі ў вёсцы Чжаньці:
У школе праходзяць навучанне дзяржслужачыя, сельскія чыноўнікі, фермеры і сяляне новага тыпу, а таксама людзі, якія займаюцца кіраваннем сельскімі калектывамі.
Колькасць бедных людзей у Сычуані скарацілася з 2,72 млн у канцы 2016 года да 710 тыс. у канцы 2018 года.
Лю Янь, начальнік аддзела інфармацыі і статыстыкі Упраўлення па справах барацьбы з беднасцю правінцыі Сычуань:
Неабходна працягваць рэалізацыю палітыкі па аказанні дапамогі, каб забяспечваць падтрымкай тых, хто ўжо пазбавіўся ад галечы і пачаў жыць лепш.
У правінцыі Сычуань знаходзіцца ваенная база. Для рэалізацыі установак Сі Цзіньпіна, у правінцыі Сычуань засяродзілі высілкі на інтэграцыі ваенных і грамадзянскіх тэхналогій. У 2017 годзе быў апублікаваны План стварэння правінцыі інавацыйнага тыпу, які накіраваны на стымуляванне буйных навукова-даследчых праектаў па інфраструктуры ў раёне Чэндземянь. План ахоплівае больш за 30 ваенных інстытутаў, уключаючы Кітайскую даследчую акадэмію фізікі і механікі.
У апошнія гады ў правінцыі Сычуань таксама прымаліся меры па спрашчэнні працэдур афармлення дакументаў, скарачэння працэсу разгляду і зацвярджэння заявак. У 2018 годзе асноўны даход ад ваеннай і грамадзянскай інтэграцыі прав. Сычуань перавысіў 340 мільярдаў юаняў, і гэта на 20% больш, чым два гады таму.