Другая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання пачне сваю працу 3 сакавіка ў 15 гадзін у Доме народных сходаў у Пекіне.
На адкрыцці сесіі больш за 2000 членам УК НПКСК трэба будзе заслухаць і разгледзець даклад аб рабоце Бюро УК НПКСК і даклад Бюро УК НПКСК аб рабоце з праектамі і рэкамендацыямі.
З названым справаздачным дакладам выступіць Ван Ян. Прамую трансляцыю з залы пасяджэння будуць весці радыё- і тэлестанцыі, якія ўваходзяць у Кітайскую медыякарпарацыю. Вядучыя цэнтральныя навінавыя інтэрнэт-парталы будуць асвятляць адкрыццё сесіі ў рэжыме рэальнага часу.
У другой палове дня 3 сакавіка ўсе дэлегацыі-ўдзельніцы 2-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 13-га склікання збяруцца на пасяджэнні, на якіх кожная дэлегацыя выберэ свайго кіраўніка і намесніка кіраўніка; будуць разгледжаны праект спісу членаў прэзідыума і адказнага сакратара сесіі, а таксама праект яе парадку дня.