У Пекіне адкрылася 2-я сесія УК НПКСК 13-га склікання
  2019-03-03 16:26:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Другая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 13-га склікання адкрылася сёння ў другой палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне. На адкрыцці сесіі прысутнічаюць Сі Цзіньпін і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі краіны.

На адкрыцці сесіі старшыня УК НПКСК 13-га склікання Ван Ян выступае перад 2000 прадстаўнікоў УК НПКСК з дакладам аб рабоце Бюро УК НПКСК 13-га склікання.

Ван Ян даў станоўчую ацэнку рабоце Бюро УК НПКСК у мінулым годзе, адзначыўшы, што новы прагрэс быў дасягнуты пад цвёрдым кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кіта.

"Мы праявілі паўнавартасную ролю НПКСК у якасці спецыяльнай кансультатыўнай структуры і выканалі наш двайны абавязак па вылучэнні прапаноў і дасягненні кансенсусу", -- нагадаў Ван Ян.

У мінулым годзе Бюро УК НПКСК засяродзіла ўвагу на ключавых задачах партыі і дзяржавы, выканаўшы свае абавязацельствы па ўмацаванні згуртаванасці і дэмакратыі.

Бюро УК НПКСК таксама правяло кансультацыі па пытаннях, што тычацца выканання трох самых складаных задач (прадухіленне найсур'ёзных рызык, адрасная ліквідацыя беднасці і скарачэнне забруджвання) і дасягненне высакаякаснага развіцця, адзначыў Ван Ян. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040