Ван Ян агучыў асноўныя задачы УК НПКСК адносна Сянгана, Аамэня, Тайваня і суайчыннікаў за мяжой
  2019-03-04 10:16:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2019 годзе Усекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая працягне актыўную працу над развіццём згуртаванасці і сяброўскіх адносін, заявіў старшыня УК НПКСК 13-га склікання Ван Ян. У нядзелю на адкрыцці 2-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання Ван Ян выступіў з дакладам аб рабоце Бюро УК НПКСК. Ён высунуў асноўныя задачы УК НПКСК ў дачыненні да спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь, Тайваня, а таксама суайчыннікаў, якія пражываюць па-за межамі Кітая.

Паводле яго слоў, працягнецца рэалізацыя праграмы па праходжанні навучання ва ўнутраных раёнах краіны моладдзю з Сянгана і Аамэня, Усекітайскі камітэт НПКСК прадставіць рэкамендацыі па развіцці моладзевых абменаў паміж унутранымі раёнамі краіны і двума САР, а таксама па такіх пытаннях, як рэалізацыя плана развіцця рэгіёна "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь.

Як заявіў Ван Ян, УК НПКСК будзе рашуча выступаць супраць незалежнасці Тайваня, паглыбляць сувязі з адпаведнымі тайваньскімі палітычнымі партыямі, арганізацыямі і дзеячамі, а таксама прымаць удзел у рабоце па арганізацыі і правядзенні Форуму берагоў Тайваньскага праліва. Таксама Ван Ян паказаў на неабходнасць згуртаванасці з шырокімі масамі суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, абароны іх законных правоў і інтарэсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040