Даныя, атрыманыя "Чан'э-4", будуць адкрыты для ўсяго свету
  2019-03-04 10:22:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасадачны модуль зонда "Чан'э-4" і месяцаход "Юйту-2", якія былі зноў "пабуджаны", збіраюць новыя даныя, паведаміў канструктар кітайскай месячнай праграмы У Вэйжэнь. "Праектная працягласць службы пасадачнага модуля "Чан'э-4" складае паўгода, а месяцахода "Юйту-2" – тры месяцы. Мяркуючы па іх цяперашнім стане, яны будуць працаваць нашмат даўжэй за праектны тэрмін службы", -- сказаў ён.

У Вэйжэнь падкрэсліў, што ўсе даныя, атрыманыя пры навуковым зандзіраванні на адваротным баку Месяца, з'яўляюцца цалкам новымі для чалавецтва і маюць важнае значэнне для навуковых даследаванняў. Паводле яго слоў, можна чакаць, што ў канцы 2019 года Кітай стане трэцяй краінай пасля ЗША і СССР, якая атрымала ўзоры грунту з Месяца. У 2020 годзе Кітай плануе запусціць першы зонд для даследавання Марса, кітайскія навуковыя супрацоўнікі таксама распрацоўваюць праграму зандзіравання сонечнай сістэмы ў будучыні, дадаў ён.

"Касмічныя даследавання з'яўляюцца агульнай справай чалавецтва", -- канстатаваў У Вэйжэнь, дадаўшы, што Кітай будзе паступова адкрываць навуковыя даныя ўсяму свету, уносіць ўклад у мірнае выкарыстанне космасу. "Спадзяёмся, што ў будучыні да праграмы даследавання космасу далучыцца больш краін", -- сказаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040