Амерыканскі касмічны карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX паспяхова прыстыкаваўся да МКС
  2019-03-04 10:53:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы запуск новага амерыканскага касмічнага карабля Crew Dragon да Міжнароднай касмічнай станцыі ажыццёўлены 2 сакавіка. Праз 20 гадзін палёту 3 сакавіка раніцай карабель паспяхова прыстыкаваўся да МКС.

Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ў прамым эфіры трансліравала аўтаматычную стыкоўку карабля Crew Dragon да МКС 3 сакавіка ў 5:51 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША. Пасля больш чым двухгадзіннай аўтаматычнай стыкоўкі тры члены экіпажа МКС здзейснілі неабходныя праверкі і адкрылі люк капсулы, а таксама правялі цырымонію прывітання карабля Crew Dragon.

Згодна з планам, касмічны карабель Crew Dragon прабудзе ў складзе МКС пяць дзён, а 8 сакавіка пакіне станцыю, каб прывезці на Зямлю важныя навуковыя ўзоры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040