"Авангард новай эпохі" Сіньцзян: пакончыць з галечай і забяспечыць экалагічнае развіццё-стварыць рэгіён чыстага і шчаслівага жыцця
  2019-03-04 11:12:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас "двух сесій" 2017 года ў дыскусіях з дэпутатамі УСНП Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР) генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паставіць на важнае месца ў працы - мэту забеспячэння доўгатэрміновай сацыяльнай стабільнасці, стварыць згуртаваны, гарманічны, квітнеючы і цывілізацыйны сацыялістычны Сіньцзян з кітайскай спецыфікай, дзе людзі будуць атрымліваць асалоду ад спакойнага і шчаслівага жыцця.

Для рэалізацыі патрабавання Генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна ўлады Сіньцзяна, сканцэнтраваўшы працу на галоўнай мэце, прымаюць комплексныя меры для абнаўлення рысаў развіцця Сіньцзяна.

У вёсцы Басіюй-цзімай павета Цэлэ вяскоўцы занятыя даглядам за фінікавымі садамі. Пры падтрымцы ўрада ў апошнія два гады ў вёсцы была скарэкціравана мадэль вырошчвання фінікаў. У мінулым годзе чысты прыбытак на душу насельніцтва ўпершыню перавысіў 8000 юаняў. Сёлета сельскія жыхары пазбавяцца ад цэтліка "бедная вёска".

Вясковец вёскі Басіюй-цзімай павета Цэлэ Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Майтусюнь Майціжуз:

"Раней мы вырошчвалі кукурузу і пшаніцу, зараблялі па 800 юаняў з каля 6.7 сотак, а цяпер-гэта 4500 юаняў".

10 сакавіка 2017 года ў дыскусіях з дэпутатамі УСНП Сіньцзяна Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прыкласці больш намаганняў для адраснага аказання дапамогі маламаёмасным, каб усе нацыянальнасці краіны мелі лепшае жыццё. Пасля гэтага ўлады Сіньцзяна засяродзілі намаганні на барацьбе з беднасцю, асаблівую ўвагу яны сталі надаваць праблемам у чатырох самых бедных акругах паўднёвага Сіньцзяна.

Намеснік начальніка кабінета па аказанні дапамогі маламаёмасным Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Чэнь Лэй:

"Нам трэба засяродзіцца на забеспячэнні якасці ў працы па ліквідацыі беднасці, прадухіліць вяртанне беднасці і з'яўленне новай беднаты. Толькі так мы зможам выканаць патрабаванне Сі Цзіньпіна аб тым, каб у працэсе ліквідацыі галечы не пакінуць у баку ні аднаго чалавека».

У 2017 годзе ўлады Сіньцзяна накіравалі 1.12 млн кадравых работнікаў у вёскі, каб дапамагчы сельскаму насельніцтву пазбавіцца ад беднасці. Яны прынеслі ў вёску льготныя меры, дапамаглі мясцовым жыхарамі вырашыць матэрыяльныя праблемы, адрасна апекуючы 1.69 млн сем'яў.

У вёсцы Тахтакэ-Жуйкэ павета Шачэ быў створаны сельскагаспадарчы кааператыў, дзе былі працаўладкаваны 17 маламаёмных вяскоўцаў.

Жыхар вёскі Тахтакэ-Жуйкэ павета Шачэ Сіньцзяна Буцзянаці Надзір:

"Кааператыў даў нам галубоў і тэхналогію іх гадоўлі. Кааператыў таксама дапамагае нам прадаваць яйкі і вывадак».

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў неабходнасць узмацнення абароны навакольнага асяроддзя Сіньцзяна, а таксама працу па прадухіленні апустыньвання, каб стварыць выдатны Сіньцзян, які дзівіць чысцінёй сваёй прыроды і экалогіі.

За апошнія два гады ў Сіньцзяне было асвоена каля 667 тыс. га пустыннай тэрыторыі, на 333 тыс. га былі высаджаны дрэвы.

Плошча балотных угоддзяў у раёнах Манас і ракі Ілі з гадамі расце, таму тут любяць гнездавацца рэдкія віды пералётных птушак, у тым ліку вялікія лебедзі.

Супрацоўнік па ахове дзяржаўнага парку забалочаных угоддзяў раёна Манас-Люй Цзяньфэй:

"Ператварэнне былых сельгасугоддзяў, пашы і сажалак у водна-балотныя ўгоддзі дазволіла павялічыць іх удвая. Выдатная прырода, багацце ежы-галоўныя прычыны таго, чаму сюды так любяць злятацца на зімоўку вялікія лебедзі».

Падчас тыдня выходных з нагоды свята Вясны ў гэтым годзе ў Сіньцзян прыехала больш за 3 млн. турыстаў, што стала рэкордным паказчыкам для раёна.

У гэтым годзе Сіньцзян вырашыў зняць "ярлык беднасці" яшчэ з 12 паветаў, такім чынам, яшчэ 606.1 тыс. маламаёмаснага насельніцтва развітаюцца з галечай. Улады Сіньцзяна таксама паставілі мэту павялічыць колькасць кітайскіх і замежных турыстаў у 2019 годзе на 40% у параўнанні з 2018 годам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040