Кітай і ЗША павінны паскорыць працэс кансультацый па гандлёва-эканамічных пытаннях -- афіцыйны прадстаўнік сесіі УСНП
  2019-03-04 14:52:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і ЗША павінны паскорыць працэс кансультацый па гандлёва-эканамічных пытаннях з тым, каб дасягнуць узаемавыгаднага пагаднення. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік другой сесіі УСНП 13-га склікання Чжан Есуй на прэс-канферэнцыі. Паводле яго слоў, гандлёва-эканамічныя каманды з абодвух бакоў правялі інтэнсіўныя і прадуктыўныя перамовы і дасягнулі важнага прагрэсу па многіх пытаннях. Міжнародная супольнасць станоўча адрэагавала на дасягнуты прагрэс, заявіў ён.

"Мы лічым, што эканамічныя і гандлёвыя адносіны паміж Кітаем і ЗША па сваёй сутнасці з'яўляюцца ўзаемавыгаднымі, таму мы спадзяёмся, што абодва бакі змогуць у далейшым паскорыць кансультацыі для дасягнення ўзаемавыгаднага пагаднення", -- сказаў Чжан Есуй. Зараз час самае важнае, што трэба зрабіць абодвум бакам, -- гэта добрасумленна ажыццяўляць важныя дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, а таксама кантраляваць рознагалоссі на аснове пашырэння супрацоўніцтва, каб забяспечыць развіццё двухбаковых адносін у правільным рэчышчы, дадаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040