Кітай заклікае КНДР і ЗША працягваць перамовы з мэтай вырашэння праблемы Карэйскага паўвострава палітычным шляхам. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік другой сесіі УСНП 13-га склікання Чжан Есуй.
Адказваючы на пытанні журналістаў, Чжан Есуй назваў канструктыўнай сустрэчу лідараў КНДР і ЗША ў в'етнамскай сталіцы.
Мы заклікаем КНДР і Злучаныя Штаты захоўваць свае добрыя намеры і працягваць перамовы ў правільным кірунку з мэтай дасягнення новага прагрэсу, заявіў Чжан Есуй. - Р -