Сёння ў першай палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылося падрыхтоўчае пасяджэнне 2-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання. На пасяджэнні абраны прэзідыум і адказны сакратар 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, а таксама прыняты парадак дня сесіі. Пасяджэнне правёў старшыня Пастаяннага камітэта УСНП Лі Чжаньшу, які абвясціў, што 2-я сесія УСНП 13-га склікання адкрыецца 5 сакавіка, падрыхтоўчая праца да сесіі поўнасцю завершана.
У прэзідыум 2-й сесіі УСНП 13-га склікання ўвайшлі 176 чалавек, адказным сакратаром сесіі абраны Ван Чэнь.
Парадак дня сесіі ўключае разгляд даклада аб рабоце ўрада, разгляд даклада аб выкананні плана сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2018 год і праекта плана сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год, разгляд даклада аб выкананні цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў за 2018 год і праекта цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў на 2019 год.
Таксама ў рамках сесіі разгледзяць прапанову ПК УСНП аб разглядзе праекта Закона аб замежных інвестыцыях і іншыя даклады. - Р -