Кіраўнік Агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця КНР аб рабоце па аказанні дапамогі замежным краінам у новую эпоху
  2019-03-04 15:43:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У працы па аказанні дапамогі замежным краінам Кітая ў новую эпоху неабходна ўзяць на сябе новую адказнасць і дамагацца новых поспехаў. Пра гэта заявіў дырэктар Агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця КНР Ван Сяатаа ў другой палове дня нядзелі па выніках пасяджэння, прысвечанага адкрыццю другой сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання.

Паводле яго слоў, Агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця КНР будзе належным чынам служыць дыпламатыі вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай і будаўніцтву "Пояса і шляху". "Мы таксама будзем прыкладаць сумесныя намаганні з краінамі свету і міжнароднымі арганізацыямі для ўнясення актыўнага ўкладу ў рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва," - сказаў ён.

Агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця КНР было афіцыйна створана ў красавіку 2018 года. Па словах Ван Сяатаа, за мінулы год яно актывізавала агульную каардынацыю, ажыццявіла шырокія міжнародныя абмены, у выніку чаго быў пакладзены добры пачатак працы ў розных аспектах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040