Пекінскі міжнародны аэрапорт "Дасін" будзе ўведзены ў эксплуатацыю да 30 верасня
  2019-03-04 15:54:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Пекінскі міжнародны аэрапорт "Дасін" будзе ўведзены ў эксплуатацыю да 30 верасня гэтага года. Пра гэта паведаміў у нядзелю кіраўнік Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР Фэн Чжэнлінь.

Будаўніцтва галоўнага тэрмінала аэрапорта завершана, працягваюцца работы па ўнутраным аздабленні, а таксама ўсталёўцы і выпрабаванні электрамеханічнага абсталявання, заявіў Фэн Чжэнлінь, дадаўшы, што ўсе працы будуць завершаны да 30 чэрвеня.

Кіраўнік Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР зрабіў такую заяву ў кулуарах штогадовай сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання, якая адкрылася ў нядзелю, у якасці яго члена.

Аэрапорт гатовы да запуску ў эксплуатацыю пасля завяршэння лётнай праверкі, сказаў Фэн Чжэнлінь, падкрэсліўшы, што аэрапорт будзе злучаны з метро і высакахуткаснай чыгуначнай дарогай.

Новы аэрапорт знаходзіцца на мяжы паўднёвага раёна Пекіна Дасін і горада Ланфан правінцыі Хэбэй. Чакаецца, што да 2021 года аэрапорт будзе штогод абслугоўваць 45 млн пасажыраў, а да 2025 года - 72 млн чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040