Сі Цзіньпін: неабходна аддаць народу культурныя шэдэўры
  2019-03-05 09:28:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 сакавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з саветнікамі ў галіне культуры, мастацтва, а таксама грамадскіх навук, якія прымаюць удзел у 2-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання. Сі Цзіньпін далучыўся да іх сумеснай дыскусіі і заслухаў меркаванні і прапановы. На дыскусіі Сі Цзіньпін яшчэ раз выклаў меркаванне па развіцці культуры і мастацтва ў краіне пасля праведзенай гутаркі, якая адбылася ў 2014 годзе. Ён падкрэсліў, што неабходна аддаць народу шэдэўры ў галіне культуры і мастацтва. Творы літаратуры і мастацтва, навуковыя даследаванні, якія маюць каштоўнасць і значэнне, павінны адлюстроўваць рэальнасць, садзейнічаць вырашэнню рэальных праблем. Ён выказаў спадзяванне, што ў творчасці, кіруючыся рэаліямі краіны, можна добра адлюстраваць прагрэс сучаснага Кітая, добра выкласці дух, каштоўнасці і сілу Кітая. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна ісці поруч з часам.

(Фотаздымкі - агенцтва "Сіньхуа")

Сацыялізм з кітайскай спецыфікай увайшоў у новую эпоху. Кіраўнік дзяржавы спадзяецца, што людзі змогуць выканаць ускладзеную на іх місію -- захаваць і апець новую эпоху, смела вырашіць новыя праблемы, знайсці галоўныя тэмы для новага натхнення ў творчасці сучаснага Кітая, каб адлюстраваць змену гісторыі і паказаць дух нашай эпохі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што сёлета спаўняецца 70 гадоў з моманту ўтварэння КНР. За мінулыя 70 гадоў у Кітаі адбыліся каласальныя змены. Сі Цзіньпін упэўнены, што ў сваіх працах аўтары прадэманструюць каласальныя намаганні і практыку КПК і народа за мінулыя 70 гадоў, растлумачаць унутраныя этапы 70-гадовай гістарычнай перамены Кітая, раскажуць пра перавагі шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, яго тэорыі, сістэмы і культуры. Неабходна, выкарыстоўваючы больш дасканалую кітайскую тэорыю, выкласці практыку Кітая, каб натхніць партыю і народ працягваць ісці наперад. - Р -

Джэкі Чан: Кітаі здольны здымаць высокатэхналагічнае кіно

Выступленне Сі Цзіньпіна выклікала вялікі рэзананс у членаў УК НПКСК. Член Усекітайскага камітэта НПКСК кіназорка Джэкі Чан падзяліўся сваім уражаннем аб кітайскім навукова-фантастычным фільме «Блукаючая Зямля»: «Я вельмі ганаруся тым, што фільм меў касавы поспех. Гэта сведчыць пра тое, што і мы здольны зняць высокатэхналагічны фільм». Джэкі Чан прызнаўся прэсе, што па заканчэнні абмеркавання старшыня Сі Цзіньпін пацікавіўся тым, у якім фільме здымаецца кіназорка зараз, на што Джэкі Чан адказаў, што ён толькі што скончыў працу ў фільме «Альпініст», дзе выступаў у якасці запрошанай зоркі. Фільм прысвечаны 40-годдзю рэформаў і адкрытасці, а таксама 70-годдзю ўтварэння КНР. - Р -

Фэн Юаньчжэн: для творчасці неабходны дух

Член УК НПКСК, вядомы кітайскі акцёр Фэн Юаньчжэн паўтарыў словы старшыні Кітая аб тым, што «для творчасці неабходны дух».

«Гэтыя словы старшыні зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Мне здаецца, што ён меў на ўвазе кітайскі дух. «Усё для народа» -- асноўная мэта лепшых працаўнікоў у сферы культуры і мастацтва, гэта неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне», -- сказаў Фэн Юаньчжэн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040