Кітай паспяхова выканаў асноўныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця, намечаныя на 2018 год
  2019-03-05 09:29:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 сакавіка ў Пекіне адкрылася 2-я сесія УСНП 13-га склікання. Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:

"Мінулы год быў першым, калі ўрад цяперашняга склікання пачаў выконваць свае законныя абавязкі. Мы апынуліся перад тварам надзвычай складанай і суровай унутранай і знешняй абстаноўкі, якая рэдка складвалася на працягу многіх апошніх гадоў. Былі выкананы намечаныя на мінулы год асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, зроблены новы істотны крок да атрымання вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства.

ВУП вырас на 6,6%, яго агульны аб'ём перавысіў 90 трлн юаней. Колькасць новых працоўных месцаў у гарадах і пасёлках склала 13,61 млн. Колькасць маламаёмаснага насельніцтва ў сельскай мясцовасці скарацілася на 13,86 мільёна чалавек. Сярэднедушавыя наяўныя даходы насельніцтва фактычна выраслі на 6,5%.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040