Кітай гатовы нарошчваць дынаміку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці
  2019-03-05 09:41:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы з дакладам пра работу ўрада на сесіі УСНП, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:

Кітай значна падняўся ў сусветным рэйтынгу лёгкасці вядзення бізнесу. Усебакова пашыралася адкрытасць знешняму свету, важныя зрухі адбыліся ў сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях». Аб'ём фактычна асвоеных замежных інвестыцый дасягнуў 138,3 млрд долараў ЗША. Па гэтых паказчыках Кітай трывала займае першае месца сярод краін, якія развіваюцца. У выніку паніжэння ўвазных пошлін на частку тавараў агульны ўзровень мытных пошлін знізіўся з 9,8% да 7,5%. Значна скарочаны «негатыўны спіс», які рэгламентуе доступ замежных інвестыцый на кітайскі рынак, павысілася ступень адкрытасці ў сферы фінансаў, аўтамабілебудавання і г.д., рэалізоўвалася серыя важнейшых праектаў з удзелам замежнага капіталу, колькасць зарэгістраваных новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу вырасла прыкладна на 70 %.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040