5 сакавіка ў Пекіне адкрылася 2-я сесія УСНП 13-га склікання. Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:
Правесці больш маштабнае скарачэнне падаткаў. Неабходна праводзіць як інклюзіўную, так і структурную палітыку скарачэння падаткаабкладання, акцэнтуючы ўвагу на змякчэнні падатковага цяжару апрацоўчай прамысловасці, малых і мікрапрадпрыемстваў. У рамках паглыблення падатковай рэформы будзе зніжана з 16% да 13% дзеючая стаўка ПДВ для апрацоўчай прамысловасці і іншых галін, што забяспечыць адчувальнае зніжэнне падатковай нагрузкі для асноўных галін. Падатковая стаўка ў памеры 6% застанецца нязменнай, але з дапамогай павелічэння падатковага выліку ў сферах вытворчых і бытавых паслуг і прымянення іншых спадарожных мер будзе забяспечана няўхільнае памяншэнне падатковай нагрузкі для ўсіх галін. Нам трэба дамагчыся, каб суб'екты рынку і перш за ўсё малыя і мікрапрадпрыемствы па-сапраўднаму адчулі зніжэнне падаткаў і грашовых збораў.