Кітай будзе прыкладаць намаганні для вырашэння праблем, звязаных з маладаступнасцю фінансавых рэсурсаў і дарагімі пазыковымі сродкамі для прадпрыемстваў
  2019-03-05 10:30:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі УСНП, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:

Трэба будзе прыкладаць намаганні для вырашэння праблем, звязаных з маладаступнасцю фінансавых рэсурсаў і дарагімі пазыковымі сродкамі для прадпрыемстваў. Неабходна ўзмацняць дынаміку зніжэння нормаў абавязковых рэзерваў для сярэдніх і малых банкаў, вызваленыя пры гэтым сродкі будуць цалкам накіраваны на крэдытаванне недзяржаўных, малых і мікрапрадпрыемстваў. Заахвочваць павелічэнне колькасці сярэднетэрміновых і доўгатэрміновых крэдытаў для апрацоўчай прамысловасці, а таксама выдачу незабяспечаных крэдытаў. У бягучым годзе крэдыты, якія прадстаўляюцца буйнымі дзяржаўнымі камерцыйнымі банкамі малым і мікрапрадпрыемствам, вырастуць больш чым на 30%.

Варта скасаваць або нарміраваць банкаўскія зборы і плацяжы за пасрэдніцкія паслугі. Старанна дамагацца прыкметнага зніжэння напружанасці ў галіне фінансавання сярэдніх і малых прадпрыемстваў і значнага памяншэння іх сукупных выдаткаў на фінансаванне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040