Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі УСНП, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:
Стымуляваць рэканструкцыю і мадэрнізацыю традыцыйных вытворчасцей і паскоранае развіццё новых вытворчасцяў. Варта аказваць прадпрыемствам падтрымку ў паскарэнні тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі абсталявання, садзейнічаць стыкоўцы нашай сістэмы стандартаў са стандартамі перадавога сусветнага ўзроўню, культываваць кластары новых вытворчасцей, такіх як інфармацыйныя тэхналогіі новага пакалення, высокатэхналагічнае абсталяванне, біялагічная медыцына і фармацэўтыка, аўтамабілі на новых энерганосьбітах, новыя матэрыялы і іншыя, актыўна развіваць лічбавую эканоміку. Пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інавацый, паляпшаць паслугі, прызначаныя для кітайскіх студэнтаў, якія вярнуліся пасля навучання за мяжой, і замежных спецыялістаў, якія прыехалі ў Кітай.