«Будуць прыняты разнастайныя меры для павелічэння даходаў гарадскога і сельскага насельніцтва і нарошчвання спажывецкага патэнцыялу. У адпаведнасці са змяненнем спажывецкага попыту насельніцтва неабходна пашыраць каналы прапановы якасных тавараў і паслуг, паскоранымі тэмпамі знішчаць бар'еры, якія перашкаджаюць доступу прыватнага капіталу ў адпаведныя сферы. У нашай краіне колькасць насельніцтва, старэйшага за 60 гадоў, ужо перавысіла 250 млн чалавек. Варта дынамічна развіваць сферу паслуг для састарэлых, робячы акцэнт на іх абслугоўванні непасрэдна ў мікрараёнах. Больш інтэнсіўна развіваць індустрыю турызму. Стабілізаваць спажыванне ў аўтамабільнай сферы, працягваць рэалізоўваць ільготную палітыку ў дачыненні да набыцця аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі», -- заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на 2-й сесіі УСНП 13-га склікання. - Р -