5 сакавіка ў Пекіне адкрылася 2-я сесія УСНП 13-га склікання. Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў: «Паслядоўна стымуляваць прадухіленне і ліквідацыю забруджвання. У кантэксце замацавання і пашырэння дасягненняў барацьбы за сіняе неба ў бягучым годзе мяркуецца скараціць выкіды двухвокісу серы і аксіду азоту на 3% у абодвух выпадках, працягнуць зніжэнне канцэнтрацыі ўзважаных часціц (PM2,5) у раёнах, якія патрабуюць павышанай увагі. Інтэнсіўна прадухіляць забруджванне вады і глебы. Развіваць прыродаахоўныя галіны. Мы павінны сумесна імкнуцца да таго, каб наш народ жыў у цудоўным, добраўпарадкаваным асяроддзі».