Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі УСНП, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:
Неабходна прыкласці максімум намаганняў да аптымізацыі ўмоў развіцця недзяржаўнага сектара эканомікі. Варта ў адпаведнасці з прынцыпам канкурэнтнага нейтралітэту забяспечыць раўнапраўе прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці пры набыцці імі фактараў вытворчасці, атрыманні допуску на рынак, у гаспадаранні і функцыянаванні, удзеле ва ўрадавых закупках, таргах і тэндэрах і г.д. Настойліва і паслядоўна абараняць маёмасныя правы, тыя, хто парушаюць правы, будуць пакараныя па законе, каб прадпрымальнікі маглі смела адкрываць прадпрыемствы і спакойна весці бізнэс.