Кітай у бягучым годзе распачне ўсебаковыя меры для прыцягнення замежных інвестыцый
  2019-03-05 11:03:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 сакавіка ў Пекіне адкрылася 2-я сесія УСНП 13-га склікання. Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў: «Нарошчваць дынаміку прыцягнення замежных інвестыцый. Адбудзецца далейшае пашырэнне доступу замежных інвестыцый на кітайскі рынак, будзе скарачацца «негатыўны спіс», пашырыцца доступ прадпрыемстваў на выключна замежным капітале ў яшчэ большую колькасць галін. Неабходна ажыццяўляць палітычныя меры па паглыбленні рэформаў і пашырэнні адкрытасці фінансавага і іншых сектараў, удасканальваць палітыку па пашырэнні адкрытасці аблігацыйнага рынку. Паскараць стыкоўку з агульнапрынятымі міжнароднымі правіламі ў гандлёва-эканамічнай сферы, павышаць празрыстасць палітычных установак і забяспечваць адзінства іх рэалізацыі, ствараючы такім чынам справядлівае рынкавае асяроддзе для айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія будуць працаваць на роўных умовах і ва ўмовах сумленнай канкурэнцыі. Пры гэтым варта ўзмацніць абарону законных правоў і інтарэсаў замежных прадпрымальнікаў. Мяркуецца выдзеліць Шанхайскай пілотнай зоне свабоднага гандлю дадатковую тэрыторыю, прасоўваць працу па стварэнні Хайнаньскай пілотнай зоны свабоднага гандлю. Інвестыцыйнае асяроддзе ў Кітаі нязменна з кожным днём будзе паляпшацца, і замежныя прадпрыемствы абавязкова атрымаюць яшчэ больш магчымасцей для развіцця».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040