Кітай будзе стымуляваць лібералізацыю і стварэнне камфортнага асяроддзя ў галіне гандлю і інвестыцый
  2019-03-05 11:16:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі УСНП, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:

Актывізаваць сумесную рэалізацыю ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях». Няўхільна праводзячы ў жыццё прынцып сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і карыстання, актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцяў, пашыраць супрацоўніцтва на рынку трэціх краін. Эфектыўна правесці другі Форум па міжнародным супрацоўніцтве на вышэйшым узроўні ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях».

Кітай будзе настойліва адстойваць эканамічную глабалізацыю і прынцыпы свабоднага гандлю, прымаць актыўны ўдзел у рэфармаванні СГА, прасоўваць перамоўны працэс па заключэнні пагадненняў аб усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве, па стварэнні зоны свабоднага гандлю Кітай-Японія-Паўднёвая Карэя, па заключэнні інвестыцыйных пагадненняў паміж КНР і ЕС, працягваць развіваць гандлёва-эканамічны перамоўны працэс паміж Кітаем і ЗША. Кітай заўсёды выступае за вырашэнне гандлёвых спрэчак шляхам раўнапраўных кансультацый. Мы будзем, з аднаго боку, добрасумленна выконваць свае абавязацельствы, а з другога боку, рашуча абараняць свае законныя правы і інтарэсы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040