Выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на сесіі УСНП, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў:
Мы будзем няўхільна ісці па шляху мірнага развіцця, цвёрда прытрымлівацца стратэгіі адкрытасці, арыентаванай на ўзаемную выгаду і ўзаемны выйгрыш, рашуча абараняць прынцыпы мультылатэралізму і міжнародную сістэму, асновай якой з'яўляецца ААН. Мы будзем браць актыўны ўдзел у рэфармаванні і ўдасканаленні сістэмы глабальнага кіравання, цвёрда адстойваць развіццё сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, спрыяць стварэнню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Кітай будзе актывізаваць кантакты, дыялогі, каардынацыю і супрацоўніцтва з вядучымі краінамі свету, больш інтэнсіўна развіваць адносіны з сумежнымі краінамі, пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з краінамі, што развіваюцца. Кітай будзе больш актыўна прадастаўляць канструктыўныя варыянты разумнага рэагавання на глабальныя выклікі і належнага вырашэння актуальных пытанняў рэгіянальнага парадку дня.