10 сакавіка 2018 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін падчас дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад Чунціна заклікаў гараджан да згуртавання і паскарэння тэмпаў руху да адкрытасці, а таксама стварэння ў горадзе жывапіснага ландшафту. Парткіраўніцтва і кадры ўсіх узроўняў Чунціна вывучаюць гэтыя ўказанні, абмяркоўваюць іх і прыступаюць да справы, каб увасобіць патрабаванні кіраўніка дзяржавы ў жыццё.
Пасля завяршэння свята Вясны ў чунцінскім раёне Бэйбэй адразу ж адбылося пасяджэнне, прысвечанае комплекснаму ўпарадкаванню тэрыторыі на гары Цзіньюньшань.
Люй Юйчунь, намеснік кіраўніка Кабінета па ўрэгуляванні незаконнага выкарыстання зямель і незаконнага будаўніцтва ў раёне Бэйбэй г. Чунціна:
«У адпаведнасці з патрабаваннямі, вылучанымі генеральным сакратаром у мінулым годзе падчас дыскусіі з дэпутатамі УСНП горада Чунцін аб стварэнні прыгожых пейзажаў, мы праверылі 1987 сялянскіх хат, пабудаваных без дазволу ў раёне Бэйбэй на тэрыторыі Нацыянальнага прыроднага запаведніка на гары Цзіньюньшань».
Каб ліквідаваць «цяжкую хваробу», неабходна дзейнічаць неадкладна. Выконваючы ўказанні генеральнага сакратара, улады Чунціна ўрэгулявалі 198 з 205 праблем, выяўленых у ходзе першай праверкі, чым народныя масы засталіся вельмі задаволеныя.
Каб цалкам вырашыць праблему і па-сапраўднаму задаволіць народныя масы, варта павышаць узровень кіраўніцтва на розных «паверхах» у галіне вяршэнства права, вяршэнства дабрачыннасці і палітычнай этыкі.
10 сакавіка 2018 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін падчас дыскусіі з дэпутатамі УСНП горада Чунцін падкрэсліў, што палітычная экалогія - гэта тое ж самае, што і экалогія прыродная, яна ўразлівая для забруджвання, калі ёй не надаваць увагі. Вядучыя кадры павінны звярнуць увагу на палітычныя дабрачыннасці і станавіцца ўзорамі маральных якасцяў, маральных прынцыпаў і асабістых вартасцяў.
Ма Шаньсян, дэпутат УСНП, кансультант камітэта вуліцы Гуаньіньцяа раёна Цзянбэй г. Чунцін:
«Я добра памятаю словы генеральнага сакратара пра дабрадзейнасць. У адпаведнасці з яго патрабаваннямі ў нас з'явіліся новыя метады працы з народнымі масамі, зараз мы ўдзяляем больш увагі пытанням маральнасці ».
З мэтай выканання установак генеральнага сакратара, неўзабаве пасля завяршэння леташніх «двух сесій» ў Чунціне прайшоў пленум гаркама, у якім пункт «умацаванне палітычнай этыкі» быў уключаны ў спіс паказчыкаў для ацэнкі эфектыўнасці раённых і павятовых партыйных кадраў. Парушэнні закона і нарматыўных актаў у Чунціне расследуюцца, вінаватыя - рашуча караюцца.
Чжан Дзекуань, намеснік кіраўніка Чунцінскага камітэта ўсебаковага прасоўвання кіравання горадам у адпаведнасці з законам:
Генеральны сакратар адзначыў, што за ўсебаковае прасоўванне кіравання краінай у адпаведнасці з законам варта ўзяцца кіруючым кадрам на ўсіх узроўнях. Важнай асновай для ацэнкі кадраў сталі ўступныя экзамены, праверка тэарэтычных ведаў, слуханні судовых працэсаў.
У мінулым годзе гарадскія кадры Чунціна рэарганізавалісь і з новай эфектыўнасцю прыступілі да працы. Падтрымліваючы чысціню палітычнай экалогіі і падаючы спрыяльныя камерцыйныя ўмовы прадпрыемствам, яны садзейнічаюць высакаякаснаму развіццю чунцінскай эканомікі.
Гаа Юй, дэпутат УСНП, CEO кампаніі «Пандааўта»:
«Пасля таго, як у мінулым годзе генеральны сакратар удзельнічаў у дыскусіі з дэпутатамі УСНП горада Чунцін, мы глыбока адчулі значныя выгады, прынесеныя спрашчэннем адміністрацыйных працэдур, перадачы паўнамоцтваў нізавым звёнам, зніжэннем падаткаў і збораў".
Абапіраючыся на спрыяльны дзелавы клімат, Чунцін атрымаў вечнае права на арганізацыю Кітайскай міжнароднай выставы інтэлектуальных вытворчасцей. Свае аналітычныя цэнтры і базы вялікіх даных у Чунціне размясцілі кампаніі Alibaba, Tencent і Inspur. У 2018 годзе ВУП горада перавысіў 2 трлн юаняў.