Намечаныя на бягучы год асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая такія: рост ВУП складзе 6-6,5%. У гарадах і пасёлках будзе створана больш за 11 млн новых працоўных месцаў. Рост спажывецкіх цэн мяркуецца прыкладна на ўзроўні 3%. Колькасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці, што жыве ў нястачы, скароціцца больш чым на 10 млн чалавек. Удзельная энергаёмістасць ВУП знізіцца прыкладна на 3%. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе аб рабоце ўрада, які быў прадстаўлены на разгляд на 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, што адкрылася 5 сакавіка.
У цяперашні час запавольваюцца тэмы росту сусветнай эканомікі, узрастаюць рызыкі, прыўнесеныя звонку. У Кітаі ўзрастае тэндэнцыя стрымлівання сыходнага эканамічнага росту. На гэтым фоне намечаныя кітайскім урадам эканамічныя паказчыкі --- актыўныя і стабільныя. Яны адпавядаюць рэаліям развіцця краіны, спрыяюць высакаякаснаму росту эканомікі.
Законы развіцця сведчаць пра тое, што эканоміка любой дзяржавы развіваецца па спіралі. Калі аб'ём эканомікі дасягае пэўнага ўзроўню, неабходна павышаць яе якасць. Кітай - гэта другі ў свеце найбуйнейшы эканамічны суб'ект, сукупны аб'ём эканомікі якога перавысіў 90 трлн юаней у 2018 годзе. У цяперашні час кітайская эканоміка пераходзіць ад высокіх тэмпаў росту да высакаякаснага развіцця.
Як вядома, у папярэднія некалькі гадоў эканамічны рост у краіне трымаўся на даволі высокім узроўні. У сувязі з гэтым кітайскі ўрад намеціў паказчык эканамічнага росту на 2019 г: ВУП павінен скласці 6-6,5%. Калі у 2019 годзе рост ВУП захаваецца на гэтым узроўні, функцыянаванне эканомікі застаецца ў рацыянальнай мяжы, у гэтым выпадку Кітай увойдзе ў першыя шэрагі вядучых эканамічных суб'ектаў. Краіна застаецца магутным рухавіком, што спрыяе росту сусветнай эканомікі.
Для таго, каб ажыццявіць вышэйназваныя мэты, кітайскі ўрад паставіў сабе 10 важных задач, у якія ўваходзяць працяг палітыкі інавацыі і ўдасканаленне эканамічнага макрарэгулявання, аптымізацыя дзелавога асяроддзя, развіццё за кошт новаўвядзенняў, фарміраванне магутнага ўнутранага рынку, практычнае прасоўванне праграм інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці і адраджэння вёскі, садзейнічанне каардынаванаму рэгіянальнаму развіццю, узмацненне прадухілення забруджвання і экалагічнага будаўніцтва, паглыбленне рэформаў ключавых галінаў, прасоўванне знешняй адкрытасці па розных напрамках, а таксама паскарэнне развіцця сацыяльных сфер. У кожнай з гэтых дзесяці важных задач свае канкрэтныя мэты і патрабаванні. Гэта сведчыць пра тое, што ў краіне працягваецца аптымізацыя эканомікі, якая ўсё больш характарызуецца такімі словамі як «інавацыя, каардынацыя, экалагічная чысціня, адкрытасць і сумеснае выкарыстанне», а гэта ўяўляе сабой не што іншае, як важнае праяўленне высакаякаснага развіцця любой краіны.
У цяперашні час, склалася надта суровая за апошнія гады абстаноўка, як унутры краіны, так і за мяжой. Для ажыццяўлення пастаўленых мэтаў спатрэбіцца вялікія намаганні. Распрацоўваючы планы ў гэтым годзе, кітайскі ўрад падкрэсліў важнасць вырашэння трох асноўных задач ва ўнутраным і міжнародным напрамках, працы над стабілізацыяй эканамічнага росту і прадухіленнем рызык, адносіны ўрада і рынку. Гэта сведчыць пра тое, што кіраўніцтва краіны дакладна разумее шлях развіцця краіны, у сувязі з чым, яно здольна да таго, каб, узначальваючы народ, пераадолець цяжкасці і ісці наперад да вызначаных мэтаў.
Сёлета ў краіне адзначаецца 70-годдзе ўтварэння КНР. Нягледзячы на тое, што знешняя абстаноўка паказвае немалую нявызначанасць, развіццё Кітая ўсё ж знаходзіцца ў важным перыядзе стратэгічных магчымасцяў. Маючы досыць вялікую трываласць, патэнцыял і жыццёвую інавацыйную сілу, кітайскі народ імкнецца да выдатнага жыцця, пры гэтым тэндэнцыя перспектыўнага эканамічнага развіцця не змянілася.
Усё гэта паслужыць важнай апорай таго, што краіна ў сілах прыкладаць намаганні для прасоўвання высакаякаснага развіцця, ствараць сучасную эканамічную сістэму. Пасля апублікавання праграмы работы ўрада Кітай будзе добра наладжваць сваю справу на аснове імкнення да інавацый і ўпартай працы, пераадольваючы ўсялякія цяжкасці, старанна ствараць прыгожую будучыню.