У Кітаі завяршыліся выпрабаванні новага цвёрдапаліўнага ракетнага паскаральніка
  2019-03-06 14:38:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы цвёрдапаліўны ракетны паскаральнік кітайскай вытворчасці, абсталяваны рухавіком з цягай 200 тон, завяршыў агнявое выпрабаванне, давёўшы сваю гатоўнасць да камерцыйных запускаў. Чакаецца, што рухавік паскаральніка дыяметрам 2,65 м будзе выкарыстоўвацца ў мадыфікаванай версіі ракеты-носьбіта "Чанчжэн-11".

Гэта ракета з'яўляецца адзінай у серыі "Вялікі паход", якая выкарыстоўвае цвёрдапаліўныя рухавікі. Яе запуск можа быць ажыццёўлены на працягу 24 гадзін. Гэта распрацоўка Шанхайскай акадэміі тэхналогіі касмічных палётаў стане самым магутным кітайскім ракетным паскаральнікам, які зможа забяспечыць максімальную цягу ў 200 тон і будзе змяшчаць 71 тону паліва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040