Кіраўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая заявіў пра гатоўнасць працягваць упартую барацьбу з кантрабандным увозам з-за мяжы цвёрдых адходаў
  2019-03-06 14:58:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у гэтым годзе разгорне спецыяльную кампанію "Сіняе неба-2019", накіраваную на барацьбу з кантрабандным увозам з-за мяжы цвёрдых адходаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая Ні Юэфэн на палях другой сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання. На палях штогадовай сесіі УСНП па традыцыі ў Доме народных сходаў для прадстаўнікоў СМІ арганізуюцца інтэрв'ю з міністрамі. Да знакавых мер Кітая ў прасоўванні будаўніцтва экалагічнай цывілізацыі адносіцца наладжванне працы па забароне імпарту ў краіну цвёрдых адходаў, сказаў Ні Юэфэн, падкрэсліўшы, што ў рамках праведзенай у 2018 годзе аналагічнай кампаніі быў дасягнуты значны стрымальны эфект. Паводле яго слоў, у мінулым годзе мытнікі прадухілілі ўвоз з-за мяжы 150 тыс. тон цвёрдых адходаў, якія не адпавядаюць патрабаванням. Ні Юэфэн заклікаў да далейшага ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, адзначыўшы, што ў мінулым годзе 75 краін далучыліся да ініцыіраванай Кітаем кампаніі па барацьбе з кантрабандай цвёрдых адходаў. Гэта спрыяла таму, каб усе краіны надалі вялікую ўвагу ўтылізацыі цвёрдых адходаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040