ЗША не павінны прадаваць Турцыі самалёты F-35, калі Анкара закупіць расійскія ЗРК
  2019-03-06 15:27:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША не павінны прадаваць Турцыі самалёты F-35, калі Анкара закупіць расейскія зенітна-ракетныя комплексы. Пра гэта заявіў у аўторак кіраўнік Еўрапейскага камандавання УС ЗША, камандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Керціс Скапароці. Падчас слуханняў у сенацкім камітэте па справах УС Скапароці рэкамендаваў Злучаным Штатам адмовіцца ад паставак самалётаў F-35 у Турцыю, калі апошняя набудзе расійскія ЗРК С-400. С-400 "з'яўляецца праблемай для ўсіх нашых самалётаў, асабліва для F-35", адзначыў амерыканскі генерал. Ён параіў не даводзіць да канца здзелку з F-35 ва ўмовах, калі краіна-саюзнік выкарыстоўвае расійскія сыстэмы, у прыватнасці сістэмы СПА. У той жа дзень Дзярждэпартамент паведаміў, што Вашынгтон выразна заявіў Анкары, што магчымая купля расійскіх ЗРК можа прывесці да перагляду ўдзелу Турцыі ў праграме, звязанай з амерыканскімі самалётамі F-35.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040