Кітай абяцае зрабіць інвестыцыі ў інфраструктуру больш мэтанакіраванымі
  2019-03-06 15:59:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі ўрад зробіць свае інвестыцыі ў інфраструктуру больш мэтанакіраванымі, заявіў у сераду кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Хэ Ліфэн.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі на палях штогадовай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, ён сказаў, што прымаюцца меры для прадухілення ўзнікнення новых даўгоў і незавершаных праектаў з выкарыстаннем інвестыцый урадаў усіх узроўняў.

Хэ Ліфэн падкрэсліў, што паток інвестыцый без канкрэтнай мэты не з'яўляецца ні неабходным, ні магчымым.

Фінансаванне будзе накіравана на падтрымку новых аб'ектаў або тых, што будуюцца, якія адпавядаюць агульным эканамічным і сацыяльным патрэбам, канстатаваў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040