Кітай пашырыць адкрытасць у сельскай гаспадарцы, індустрыі паслуг, горназдабыўной і апрацоўчай прамысловасці - Нін Цзічжэ
  2019-03-06 16:07:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працягне пашыраць адкрытасць у сельскай гаспадарцы, індустрыі паслуг, горназдабыўной і апрацоўчай прамысловасці. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Нін Цзічжэ.

Яшчэ большая колькасць сфер стане даступнай для прадпрыемстваў, заснаваных выключна на замежным капітале, дадаў чыноўнік на прэс-канферэнцыі, наладжанай у сераду на палях штогадовай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

У мінулым годзе Кітай значна пашырыў доступ замежных інвестыцый на рынак краіны. Цяпер кітайскі ўрад прыступіў да далейшага скарачэння негатыўнага спісу, які вызначае сектары, у якіх не дазволены або абмежаваныя замежныя інвестыцыі. Абноўлены спіс будзе абнародаваны ўжо ў гэтым годзе, паведаміў Нін Цзічжэ.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040