На працягу доўгага часу заклапочанасць магчымасцю «жорсткай пасадкі» кітайскай эканомікі знаходзіцца ў фокусе ўвагі міжнароднай эканамічнай супольнасці. Прычына гэтага ясная. Па сукупным аб'ёме эканомікі Кітай з больш чым 90 трлн юанямі займае другое месца ў свеце. Яго доля ў глабальным маштабе складае 15% сусветнай эканомікі. Уклад КНР у рост сусветнай эканомікі ў мінулым годзе склаў каля 30%.
Трэба прызнаць, што за апошнія два гады з-за ўнутраных праблем, пад уплывам вялікай колькасці існуючых і новых міжнародных фактараў, тэмпы росту эканомікі Кітая запаволіліся. «Перад намі стаяць выклікі з-за трансфармацыі эканомікі, усё больш складаная сітуацыя, дзе бесперапынна павялічваюцца маштабы і колькасць праблем і цяжкасцей». Пра гэта 5 сакавіка заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада.
Намаганні мінулага года сведчаць пра тое, што кітайская эканоміка з высокімі ключавымі паказчыкамі ў цэлым захоўвала тэндэнцыю да прагрэсу і паляпшэння пры захаванні стабільнасці. Кітайскае сацыяльна-эканамічнае развіццё таксама застаецца стабільным. Гэта ўсяляе радасць і ўпэўненасць, дае пачуццё задавальнення. Усё гэта як нельга лепш сведчыць пра тое, што пад кіраўніцтвам КПК кітайскі народ мае смеласць, мудрасць і сілы для пераадолення любых цяжкасцей. Няма ніякіх перашкодаў, якія Кітай не змог бы пераадолець. Пры гэтым многія эканамісты і эксперты ключавых міжнародных фінансавых арганізацый сыходзяцца ў меркаванні, што ўмовы, пры якіх кітайская эканоміка магла б перайсці да спаду, не бачныя ні ў кароткатэрміновай, ні ў сярэднетэрміновай, ні нават у доўгатэрміновай перспектыве. Кітай застаецца і будзе заставацца доўгі час на піку важных стратэгічных магчымасцей і працягваць рухацца наперад. У студзені 2019 года эксперты амерыканскай інвестыцыйнай кампаніі The Vanguard Group заявілі, што верагоднасць «жорсткай пасадкі» кітайскай эканомікі вельмі малая. Згодна з іх прагнозам, у 2019 годзе рост ВУП Кітая складзе 6,1-6,3%, у другой палове 2019 года будзе назірацца тэндэнцыя стабілізацыі і росту нацыянальнай эканомікі.
Пэўны ўплыў на запаволенне росту эканамічнага развіцця ў Кітаі акажуць затратныя структурныя рэформы ў сферы прапановы як асноўнага напрамку структурнага рэфармавання і пераўтварэння. Аднак аптымізацыя і мадэрнізацыя эканамічнай мадэлі паскорыцца, павысяцца магчымасці і маштабы навукова-тэхнічных інавацый і вытворчасці, будуць паглыбляцца рэформы, а адкрытасць знешняму свету стане яшчэ больш шырокай. Паскорыцца «зялёнае развіццё». Кітай стане адыгрываць яшчэ больш значную ролю ў сістэме глабальнага эканамічнага кіравання. Імкненне да развіцця пры адначасовым забеспячэнні стабільнасці застанецца агульным лейтматывам краіны на ўсіх узроўнях. Стабільнасць ахоплівае ўсе сферы: занятасць, фінансы, знешні гандаль, замежныя інвестыцыі і г.д. Урад мае намер увайсці ў раней зададзеныя рамкі, захаваць і забяспечыць тэмы росту эканомікі, не мяняць ключавыя планкі і арыенціры эканамічнага развіцця. З велізарнай рашучасцю будзе паглыбляцца рэфармаванне, пашырацца адкрытасць знешняму свету на самым высокім узроўні.
Кітай распачаў вялікую колькасць палітычных мер. У мінулым годзе ў КНР паступова была ўзмоцнена фінансавая падтрымка беднага насельніцтва і гаспадарчых суб'ектаў. Было праведзена значнае зніжэнне падаткаў і грашовых збораў. Згодна з дакладам аб рабоце ўрада 2019 г., у Кітаі ў хуткім часе дзеючая стаўка ПДВ для апрацоўчай прамысловасці і іншых галін будзе зніжана з 16% да 13%. Кітай плануе ў бягучым годзе знізіць маштабы фінансавага цяжару па выплаце падаткаў і страхавых узносаў прыкладна на 2 трлн. юаняў. Апроч таго, сукупныя актывы кітайскага банкаўскага сектара на пачатак сакавіка перавысілі 37 трлн. долараў. Кітай мае банкаўскія дэпазіты на суму больш за 26 трлн. долараў і валютныя рэзервы на суму больш за 3 трлн. долараў -- з такой велізарнай фінансавай сілай Кітай будзе эфектыўна супрацьстаяць любым фінансавым і эканамічным рызыкам і працягваць стабільнае развіццё. - Р -