Кітай працягне садзейнічаць мадэрнізацыі спажывання
  2019-03-06 17:04:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе ў гэтым годзе стымуляваць спажывецкі патэнцыял насельніцтва ў мэтах садзейнічання мадэрнізацыі спажывання, заявіў у сераду высокапастаўлены чыноўнік з Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў.

Для садзейнічання далейшаму павелічэнню даходаў насельніцтва намаганні будуць накіраваны, у прыватнасці, на забеспячэнне стабільнага эканамічнага росту і занятасці, скарачэнне падаткаў і збораў, а таксама павышэнне даходаў кваліфікаваных рабочых, фермераў, навукоўцаў і даследчыкаў, паведаміў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Нін Цзічжэ на прэс-канферэнцыі на палях штогадовай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, Кітай будзе стымуляваць спажыванне такіх тавараў, як аўтамабілі на новых крыніцах энергіі і экалагічна чыстая бытавая тэхніка, а таксама садзейнічаць развіццю рынку паслуг у такіх сферах, як турызм, кіно, ахова здароўя, догляд за дзецьмі і састарэлымі, бытавое абслугоўванне і т .п.

Урад таксама мае намер стымуляваць спажыванне ў сельскіх раёнах з дапамогай парадастаўлення большай колькасці сельскіх жыхароў доступу да электроннага гандлю і высакаякаснай прадукцыі, дадаў Нін Цзічжэ.

Уклад спажывецкіх выдаткаў у рост ВУП краіны дасягнуў 76,2 прац. у 2018 годзе. Такім чынам, спажыванне выступала галоўным стымулам эканамічнага росту ў краіне на працягу шасці гадоў запар, сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040