Маштабнае зніжэнне падаткаў актывізавала рэальную эканоміку Кітая
  2019-03-07 09:44:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 сакавіка ўрад апублікаваў план па зніжэнні падаткаў і іншых грашовых збораў на 2 трлн. юаняў, такая рэакцыя рушыла ўслед на складаную эканамічную сітуацыю. Гэты план мае вялікае значэнне для рынку. Згодна з дакладам, з якім выступіў у аўторак прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на адкрыцці штогадовай сесіі УСНП, у Кітаі ў гэтым годзе будзе заглыблена рэформа ПДК -- зніжана з 16% да 13% дзеючая стаўка падатку на дадатковы кошт для апрацоўчай прамысловасці і іншых галін. Для сфер транспарту і перавозак, будаўніцтва і іншых ПДК знізяць з 10% да 9%. Падатковая стаўка ў памеры 6% застанецца нязменнай, але з дапамогай павелічэння падатковага выліку ў сферах вытворчых і бытавых паслуг і прымянення іншых спадарожных мер будзе забяспечана няўхільнае памяншэнне падатковага цяжару для ўсіх галін. Разам з гэтым, будзе паніжаны адсотак адлічэнняў прадпрыемстваў у фонд базавага страхавання па старасці для гарадскіх рабочых і служачых, гэты паказчык паўсюдна можа зменшыцца з 20% да 16%. Сёлета прадугледжваецца знізіць нагрузку прадпрыемстваў па выплаце падаткаў і страхавых узносаў прыкладна на 2 трлн. юаняў.

Яшчэ ў пачатку года ў Кітаі пачалося правядзенне інклюзіўнай палітыкі скарачэння падаткаабкладання для малых і мікрапрадпрыемстваў тэрмінам на 3 гады. Згодна з ёй, для дробных падаткаплацельшчыкаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, парог ПДК павялічыцца да 100 тыс. юаняў штомесячнага аб'ёму продажаў. Гэта значыць, дробныя падаткаплацельшчыкі, у якіх штомесячны аб'ём продажаў складае менш за 100 тыс. юаняў, не будуць плаціць падатак. Разам з гэтым, перавызначана, што такое малое і мікрапрадпрыемства -- гэта значыць прадпрыемства, у якога сумарныя актывы складаюць менш за 50 млн. юаняў, колькасць супрацоўнікаў -- менш за 300 чалавек, даходы, што падлягаюць абкладанню падаткам, -- менш за 3 млн. юаняў. Паводле гэтых палегчаных нормаў многія прадпрыемствы ў Кітаі патрапяць у гэту катэгорыю. У адпаведнасці з новымі нормамі ў Кітаі 95% кампаній-падаткаплацельшчыкаў будзе прызнана малымі, з іх 98% -- прыватныя прадпрыемствы.

Апроч вышэйадзначаных мер, кітайскі ўрад патрабуе, каб крэдыты, якія прадстаўляюцца ў бягучым годзе буйнымі дзяржаўнымі камерцыйнымі банкамі малым і мікрапрадпрыемствам, выраслі больш чым на 30%. Будзе ўзмоцнена дынаміка зніжэння нормаў абавязковых рэзерваў для сярэдніх і малых банкаў, усе вызваленыя пры гэтым сродкі будуць накіраваны на крэдытаванне недзяржаўных, малых і мікрапрадпрыемстваў. Відавочна, што гэты комплекс палітычных мер распрацаваны на аснове ацэнкі ўнутраных рэалій і вонкавых абставінаў.

Найбольш маштабная праграма па скарачэнні падаткаў і грашовых збораў прынясе рэальнай эканоміцы свой станоўчы эфект. Яна не толькі дазволіць удзельнікам рынку, стан якіх ацэньваецца ў сотні мільёнаў юаняў, павялічыць аперацыйныя прыбыткі, але і дапаможа пашырыць падатковую базу і крыніцы падаткаабкладання ў мэтах павелічэння паступленняў у бюджэт. Гэта праграма таксама садзейнічае стварэнню новых працоўных месцаў і стымуляванню спажывецкай актыўнасці насельніцтва за кошт павелічэння яго даходаў. Мэта праграмы -- фарміраванне магутнага ўнутранага спажывецкага рынку ў мэтах скарачэння залежнасці кітайскай эканомікі ад экспарту.

За мінулыя 40 гадоў кітайская эканоміка падтрымлівала высокі тэмп росту, дзякуючы чаму было выведзена з-за рысы беднасці каля 800 млн чалавек. Зараз кітайская эканоміка знаходзіцца на пачатковым этапе высакаякаснага развіцця, у сувязі з чым з'яўляецца вялікая колькасць новых цяжкасцей і выклікаў. Новая праграма па маштабным скарачэнні падаткаў і грашовых збораў паспрыяе раскрыццю патэнцыялу і актыўнасці суб'ектаў рынку, надасць магутны імпульс кітайскай эканоміцы ў мэтах дасягнення вызначанай мэты -- захаваць рост ВУП на ўзроўні 6% - 6,5%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040