Кіраўнікі Кітая адзначылі важнасць высакаякаснага развіцця
  2019-03-07 15:19:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія кіраўнікі ў сераду заклікалі прыкладаць больш намаганняў для прасоўвання высакаякаснага развіцця краіны.

Дадзеныя выказванні зрабілі члены Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Лі Кэцян, Ван Ян і Хань Чжэн на 2-й сесіі УСНП 13-га склікання і 2-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання, якія праходзяць у Пекіне.

Удзельнічаючы ў панэльнай дыскусіі дэпутатаў УСНП ад Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна / Паўднёвы Кітай /, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сказаў, што ў 2019 годзе развіццё Кітая стаіць напярэдадні ўзрастаючых і яшчэ больш сур'ёзных рызык і выклікаў, у сувязі з гэтым неабходна захаваць прыхільнасць ідэям Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі.

Лі Кэцян заклікаў актывізаваць намаганні да падтрымання функцыянавання эканомікі ў рацыянальным дыяпазоне і прасоўванні высакаякаснага развіцця, адзначыўшы неабходнасць эфектыўнай рэалізацыі прынятых мер па скарачэнні падаткаў і ўзносаў і зніжэння нагрузкі на рэальную эканоміку.

Старшыня УК НПКСК Ван Ян прыняў удзел у панэльнай дыскусіі членаў УК НПКСК з эканамічнага і аграрнага сектараў, заклікаўшы іх праводзіць паглыбленае абследаванне і вывучэнне і засяродзіць увагу на важных і складаных задачах, такіх як высакаякаснае развіццё і структурная рэформа ў сферы прапановы.

Члены УК НПКСК павінны актыўна дзейнічаць, каб народ правільна ставіўся да змяненняў эканамічнай сітуацыі і ўзнікаючых цяжкасцяў, а таксама прыкладаць намаганні для ўмацавання ўпэўненасці народа ў развіцці краіны, адзначыў Ван Ян.

Падчас удзелу ў панэльнай дыскусіі дэпутатаў УСНП ад спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн заявіў пра гатоўнасць цэнтральнага ўрада падтрымліваць ператварэнне Сянгана ў міжнародны інавацыйны і навукова-тэхналагічны цэнтр, заахвочваць сянганскіх суайчыннікаў, асабліва моладзь, да вядзення бізнесу і працы у рэгіёне "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь.

Хань Чжэн таксама прыняў удзел у панэльнай дыскусіі дэпутатаў УСНП ад спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Аамэнь. Ён заявіў, што САР Аамэнь будзе аказана дапамога ў пашырэнні магчымасцяў развіцця, а таксама ў паскарэнні развіцця турызму і выставачнага бізнесу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040