Мемарандум ФРС ЗША паказвае далейшае пашырэнне эканамічнай актыўнасці
  2019-03-07 16:08:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду Савет кіраўнікоў ФРС ЗША апублікаваў мемарандум, які паказвае, што ў канцы студзеня і лютым у краіне працягвалася пашырэнне эканамічнай актыўнасці, назіраўся ўмераны рост цэн на тавары.

У дакладзе адзначаецца далейшае пашырэнне эканамічнай актыўнасці: у 10 федэральных рэзервовых акругах ЗША назіраўся "слабы або ўмераны" рост паказчыка, у акругах Філадэльфія і Сэнт-Луіс эканамічная актыўнасць захоўвалася на ранейшым узроўні.

Прыблізна ў палове акругаў прыпыненне працы амерыканскай адміністрацыі выклікала запаволенне эканамічнай актыўнасці ў рознічным гандлі і нерухомасці. Многія вытворцы выказалі заклапочанасць з нагоды паслаблення глабальнага попыту, павышэння сабекошту, выкліканага амерыканскімі мытнымі мерамі, і нявызначанасці ў гандлёвай палітыцы ЗША.

Паводле мемарандума, у большасці акругаў назіраўся рост узроўню занятасці, захоўваўся прыкметны дэфіцыт працоўнай сілы ў сферах інфармацыйных тэхналогій, апрацоўчай прамысловасці і грузавога транспарту. У большай частцы акругаў зарплаты крыху павялічыліся. Цэны на тавары ў большасці акругаў павышаюцца умерана.

Змены рынку працоўнай сілы і цэн на тавары -- галоўныя эканамічныя фактары, у адпаведнасці з якімі ФРС карэктуе сваю манетарную палітыку. Наступнае пасяджэнне ФРС па манетарнай палітыцы адбудзецца 19-20 сакавіка. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040