У сераду прайшла адкрытая дыскусія дэлегацыі Тыбецкага аўтаномнага раёна ў рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання. Згодна з паведамленнем, на сустрэчы з журналістамі былі ўзняты пытанні, якія тычацца закрыцця базавага лагера на Эверэсце, падарожжаў у Тыбет і навучання тыбецкай мове.
У адпаведнасці з законам турыстычная дзейнасць заўсёды была забаронена ў асноўнай зоне Эверэста, таму скарга аб тым, што базавы лагер Эвэрэст "пастаянна зачынены", з'яўляецца непаразуменнем, сказаў сакратар камітэта КПК ТАР У Інцзю, дадаўшы, што тыя, у якіх маецца дазвол на скалалажанне або правядзенне навуковых даследаванняў, не будуць закрануты.
У адказ на пытанні, звязаныя з падарожжамі ў Тыбет, У Інцзю сказаў: "Любыя замежнікі, якія жадаюць наведаць Тыбет, могуць падаваць заяўкі па звычайных каналах. Кожны год вялікая колькасць замежнікаў наведвае Тыбет". Што тычыцца пытання аб вывучэнні тыбецкай мовы, У Інцзю заявіў, што ўрад аўтаномнага раёна ўжо ўвёў правілы па развіцці тыбецкай мовы і культуры. - Р -