У даклад аб рабоце ўрада ўнеслі пункт аб стымуляванні жыццяздольнасці аб'ектаў рынку і паляпшэнні бізнес-асяроддзя як адзін з дзесяці найважнейшых задач урада. У кантэксце складаных і нестабільных міжнародных гандлёвых адносін, на фоне пераходу кітайскай эканомікі да высакаякаснага развіцця бесперапынная аптымізацыя бізнэс-асяроддзя не толькі спрыяе павышэнню эканамічнай жыццяздольнасці і канкурэнтаздольнасці Кітая, але і прыносіць велізарную карысць інвестарам.
Пасля 18-га з'езда КПК Пекін прыняў шэраг мер па зніжэнні падаткаў і збораў, спрашчэнні адміністрацыйных працэдур і перадачы паўнамоцтваў нізавым звёнам, удасканаленні паслуг. У выніку бізнес-асяроддзе было значна палепшана. У рэйтынгу дзелавога асяроддзя, апублікаваным Сусветным банкам у кастрычніку мінулага года, Кітай заняў 46-е месца, падняўшыся на 32 пазіцыі. У дакладзе арганізацыі гаворыцца, што рэформы ў адпаведных галінах апынуліся хуткімі і эфектыўнымі.
Каб выстаяць у складанай і суровай сітуацыі ў галіне развіцця ў бягучым годзе, Кітай працягвае прымаць шэраг новых мер па далейшым паляпшэнні дзелавога асяроддзя, вырашае праблемы з дапамогай фактычных дзеянняў па рэформах і адкрытасці. «Адмоўны спіс» доступу да рынку скарачаецца, максімальна спрашчаецца працэс разгляду і зацвярджэння, каб прадпрыемствы змаглі факусіравацца на сваёй дзейнасці. Пекін рэалізуе план зніжэння падаткаў і збораў у аб'ёме 2 трлн юаняў. Варта асоба адзначыць, што ўлады КНР паабяцалі аднолькава ставіцца да прадпрыемстваў усіх відаў уласнасці ў сферах набыцця фактараў вытворчасці, дазволу на доступ, гаспадаранне, дзяржаўных закупак і таргоў, каб стварыць справядлівую канкурэнтную атмасферу на рынку.
Сярод цяжкіх задач кітайскага ўрада ў бягучым годзе -- наладжванне адносін паміж урадам і рынкам, спрашчэнне доступу да рынку, умацаванне справядлівага нагляду, стварэнне бізнес-асяроддзя, заснаванага на вяршэнстве права і інтэрнацыяналізацыі. Толькі рынак з жыццяздольнымі суб'ектамі зможа супрацьстаяць ціску эканамічнага спаду. Кітай сёлета створыць сістэму ацэнкі для адміністрацыйных паслуг, усталюе стандарты кантролю, створыць цесныя і празрыстыя адносіны паміж урадам і прадпрыемствамі, удасканаліць рэжым кантактаў паміж імі. Мэта такіх мер – у актыўнай дапамозе ўрада прадпрымальнікам і ўтрыманне межаў кампетэнцыі.
У Кітаі ўсё больш выразна ўсведамляюць прыярытэтнасць паскарэння інтэграцыі са светам у сферы распрацоўкі гандлёва-эканамічных правілаў, павышэння палітычнай празрыстасці і палітычнай эфектыўнасці. У праекце закона «Аб замежных інвестыцыях», які знаходзіцца на разглядзе 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, прадугледжаны абавязак абароны правоў замежных інвестараў і прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі на інтэлектуальную ўласнасць і недапушчальнасць прымусовай перадачы тэхналогій адміністрацыйнымі спосабамі. Новаўвядзенні закліканы дапамагчы ліквідацыі пагроз для развіцця такіх прадпрыемстваў на тэрыторыі Кітая. Апрача таго, Пекін будзе і далей скарачаць пералік абмежаванняў па допуску на свой рынак замежных інвестыцый, садзейнічаць адкрыццю прадпрыемстваў з замежным капіталам у яшчэ больш шырокіх сферах, удасканальваць палітыку адкрытасці на рынку аблігацый. У гэтых мерах адлюстроўваецца жаданне кітайскага ўрада да павышэння ступені адкрытасці ўнутранага рынку знешняму свету і паляпшэнню дзелавой атмасферы ў краіне.
Паляпшэнне бізнес-асяроддзя асацыіруецца з вялікай колькасцю прафесіяналаў, лепшымі лагістычнымі ўмовамі і багаццем фінансавых патокаў. Ступень актыўнасці замежнага інвесціравання разглядаецца як важны індэкс для ацэнкі дзелавога асяроддзя ў той ці іншай краіне. У мінулым годзе на фоне падзення прамых замежных інвестыцый у сусветным маштабе КНР удалося прыцягнуць аб'ём замежных інвестыцый, які ўсталяваў новы рэкорд. За мінулы год аб'ём рэальных замежных укладанняў дасягнуў 135 млрд долараў, павялічыўшыся на 3% у гадавым вылічэнні. Гэта ў пэўнай ступені прадэманстравала, што Кітай стаў прывабным рынкам для ўкладанняў капіталу ў сувязі з няспынным паляпшэннем унутранага бізнес-асяроддзя.
Кітай гатовы прыняць шэраг мер для прыцягнення замежнага капіталу. Нароўні з працяглым скарачэннем пераліку абмежаванняў па допуску на свой рынак замежных інвестыцый, у краіне плануецца абнародаванне новых галін, якія маюць патрэбу ў замежных інвестыцыях. Акцэнты працы будуць зроблены на забеспячэнні ўзгодненасці стандартаў для ўнутранага і замежнага капіталу, у сферах урадавай закупкі, распрацоўцы галіновых стандартаў, выдачы кваліфікацыйных сертыфікатаў, рэгістрацыі новых фірм з замежнымі інвестыцыямі і прыцягненні капіталу прадпрыемствамі пры першай каціроўцы акцый на фондавых біржах. Кітайскі ўрад прадаставіць ільготныя ўмовы ў землекарыстанні і энергетыцы для аператараў стратэгічна важных праектаў, якія тычацца такіх галін, як новыя крыніцы энергіі, прагрэсіўныя вытворчыя тэхналогіі, нафтахімія, электронная інфармацыя і інш., скароціць тэрмін разгляду і зацвярджэння гэтых праектаў і паспрыяе спрашчэнню механізму двухбаковага гандлю і інвесціравання.
Паляпшэнне бізнес-асяроддзя -- перманентны працэс, упэўнены старшыня КНР Сі Цзіньпін. Аднак Кітай па паказчыках дзелавога асяроддзя ўсё яшчэ далёкі ад сусветнага класа. Для гэтага неабходна працягваць паглыбленне рэформаў і пашыраць адкрытасць. Сёлета ўрад Кітая мае намер падаць зонам свабоднага гандлю аўтаномію ў рэфармаванні і інавацыях, падтрымліваць адпаведныя змены ў сферы свабоднага гандлю ў эксперыментальным парадку ў нацыянальных зонах эканамічнага і тэхналагічнага развіцця, зонах высокатэхналагічнай прамысловасці і новых зонах. Гэтыя меры будуць спрыяць аптымізацыі бізнес-асяроддзя, стымуляванню жыццяздольнасці і творчай сілы рынку, які ўключае і замежных інвестараў, і прасоўванне цеснага зліцця кітайскай і сусветнай эканомікі.