Ван І аб ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава
  2019-03-08 11:20:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 сакавіка член Дзяржсавета, кіраўнік МЗС КНР Ван І на прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным цэнтры 2-й сесіі УСНП 13-га склікання заявіў:

Толькі пры ўмове працягу дыялогу і нязменнасці вектара, што вызначыўся, мэта дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава абавязкова будзе дасягнутая.

Ядзерная праблема Карэйскага паўвострава -- вельмі складаная, яе немагчыма вырашыць раптоўна. Усе залучаныя бакі павінны праявіць разумныя падыходы, устрымлівацца ад стварэння высокіх планак альбо нерэальных патрабаванняў аднабаковага характару. Ключ да ўрэгулявання праблемы - бакам варта пераадолець гістарычныя ўмоўнасці, пераадолець «праклён» узаемнага недаверу. Што тычыцца шляхоў вырашэння праблемы, тут важна сумесна распрацаваць «дарожную карту» па ажыццяўленні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і стварэнні механізму міру, каб на гэтай аснове, паэтапна і сінхронна выконваючы, вызначыць канкрэтныя, скаардынаваныя крокі для кожнага этапу, рухацца крок за крокам, ад простага да складанага, у рамках узгодненага ўсімі ўцягнутымі бакамі механізму кантролю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040