Ініцыятыва "Пояс і шлях" -- гэта не "пазыковая пастка", у якую могуць трапіць некаторыя краіны, а "эканамічны пірог", які прыносіць карысць мясцоваму насельніцтву, заявіў у пятніцу член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І на прэс-канферэнцыі ў рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання.
Ініцыятыва ўжо стала найбуйнейшай у свеце платформай міжнароднага супрацоўніцтва і самым запатрабаваным глабальным грамадскім дабром, сказаў ён, падкрэсліўшы, што ў агульнай складанасці ўжо 123 краіны і 29 міжнародных арганізацый падпісалі дамовы аб супрацоўніцтве з Кітаем у рамках ініцыятывы. "Яны выразна і адназначна выказалі сваю падтрымку і давер ініцыятыве", -- адзначыў Ван І.
Ініцыятыва "Пояс і шлях" з самага пачатку і нязменна прытрымліваецца прынцыпу сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання; яна прынесла ўсім яе ўдзельнікам велізарныя магчымасці.
Міністр пералічыў цэлы шэраг станоўчых прыкладаў рэалізацыі ініцыятывы. "Дзякуючы гэтай ініцыятыве ва Усходняй Афрыцы з'явілася першая хуткасная шашыа на Мальдывах пабудаваны першы мост, які злучае астравы; Беларусь выпускае легкавыя аўтамабілі, Казахстан злучаны з морам, у Паўднёва-Усходняй Азіі будуецца высакахуткасная чыгунка, а Еўразійскі кантынент атрымлівае выгаду ад самых доўгіх чыгуначных грузавых маршрутаў", адзначыў Ван І. - Р -