Кітай і ЗША выйграюць ад супрацоўніцтва і прайграюць ад канфрантацыі - кіраўнік МЗС КНР
  2019-03-08 16:12:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і ЗША выйграюць ад супрацоўніцтва і прайграюць ад канфрантацыі, сказаў член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП у Пекіне.

"Гэта самае важнае, што мы можам атрымаць з мінулага", - сказаў ён.

Нягледзячы на велізарныя змены, якія адбыліся ў свеце і ў абедзвюх краінах за 40 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж імі, гэты каштоўны ўрок па-ранейшаму не губляе сваёй актуальнасці і з'яўляецца тым, што варта адстойваць і захоўваць, дадаў Ван І.

Ён адзначыў, што Кітай і ЗША павінны прытрымлівацца гэтага курсу без якіх-небудзь сумненняў і працаваць разам над фарміраваннем двухбаковых адносінаў, заснаваных на каардынацыі, супрацоўніцтве і стабільнасці. Гэта, паводле яго слоў, важны кансенсус, дасягнуты лідарамі Кітая і ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040