Кітай заклікае да працягу дыялогу паміж КНДР і ЗША
  2019-03-08 16:14:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае КНДР і ЗША працягнуць дыялог па пытанні Карэйскага паўвострава, заявіў член Дзяржсавета і міністр замежных спраў КНР Ван І ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання.

Калі абодва бакі працягнуць дыялог і будуць прытрымлівацца курсу, мэта дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава стане рэальнасцю, падкрэсліў ён.

Ван І адзначыў, што сустрэча кіраўнікоў КНДР і ЗША ў в'етнамскім Ханоі з'яўляецца важным крокам да палітычнага ўрэгулявання ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава.

"Абодва бакі змаглі пераадолець перашкоды і зноў сустрэцца для адкрытага абмеркавання тварам да твару, гэта само па сабе з'яўляецца пазітыўнай падзеяй, якую варта вітаць", - канстатаваў ён.

Далей Ван І звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам заахвочваць абодва бакі праяўляць цярпенне і працягваць намаганні да дасягнення дэнуклеарызацыі і стварэння механізму міру на паўвостраве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040