Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця другога Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху" у трэцяй дэкадзе красавіка і выступіць з праграмнай прамовай. Пра гэта заявіў у пятніцу член Дзяржсавета і міністр замежных спраў КНР Ван І на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП.