Сі Цзіньпін: Кітай павінен цвёрда прытрымлівацца канцэпцыі «зялёнага» развіцця
  2019-03-09 16:21:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экалагічны прыярытэт і «зялёнае» развіццё - гэта новы шлях Кітая ў прасоўванні высакаякаснага развіцця. У сельскіх раёнах КНР для рэалізацыі канцэпцыі «зялёнага» развіцця патрабуецца, перш за ўсё, паляпшэнне жыллёвых умоў - такі быў адзін з адказаў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна дэпутатам УСНП 8 сакавіка.

Пачынаючы з 2018 года, у Кітаі разгарнулася рэалізацыя трохгадовай праграмы па прывядзенні ў парадак жылога асяроддзя ў сельскай мясцовасці. Сі Цзіньпін адзначыў, што трэба цвёрда прасоўваць наперад дадзеную працу, прыкласці яшчэ больш намаганняў для аховы аграэкалагічнага асяроддзя і прадухілення забруджвання сельскай мясцовасці, варта таксама скаардынавана прасоўваць сістэматызаванае кіраванне ў раёнах гор, рэк, лясоў, палёў, азёр і стэпаў. Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна ўдасканальваць сетку экалагічнага маніторынгу ў раёнах вытворчасці сельгаспрадукцыі, сістэму кантролю паходжання і сістэму ідэнтыфікацыі якасці для такога роду раёнаў, каб забяспечыць насельніцтва краіны бяспечнымі і якаснымі прадуктамі аграрнага сектара.

У апошнія гады ў Кітаі усімі сіламі ўкараняецца сістэма адсочвання бяспекі сельскагаспадарчай прадукцыі, у многіх рэгіёнах краіны разгорнутыя пробныя працы па ўжыванні нацыянальнай інфармацыйнай платформы адсочвання якасці і бяспекі сельгаспрадукцыі, распрацаванай Міністэрствам сельскай гаспадаркі КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040