Сі Цзіньпін 8 сакавіка ў Пекіне адзначыў, што ў Кітаі прастор для развіцця сучаснай сельскай гаспадаркі па-ранейшаму застаецца вельмі значным, а сучасная кітайская вёска - гэта тэрыторыя з вялізным патэнцыялам, гэта «поле надзеі».
У час абмену думкамі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Хэнань, буйнога сельскагаспадарчага рэгіёну КНР, Сі Цзіньпін згадаў, што ў цяперашні час адзначаецца ўсё больш актыўны і свабодны паток таленавітых кадраў і капіталу паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі - не толькі студэнты рэгіянальных ВНУ ў вялікай колькасці вяртаюцца на малую радзіму, але і тыя спецыялісты, якія вярнуліся ў КНР пасля навучання за мяжой, таксама шукаюць магчымасці для адкрыцця сваёй справы ў сельскіх раёнах краіны.
У мінулым годзе ў Кітаі быў вылучаны першы пяцігадовы план ажыццяўлення стратэгіі адраджэння сельскіх раёнаў з мэтай паскоранага папаўнення недахопаў у развіцці вёскі і сельскай гаспадаркі. У гэтым плане гаворыцца пра тое, што неабходна рэканструяваць адносіны паміж гарадамі і сёламі, асабліва важна надаць імпульс рэформам, садзейнічаць двунакіраванаму патоку і парытэтнаму абмену кадрамі, зямлёй, капіталам і іншымі важнымі фактарамі паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі, каб гэтым самым надаць новыя рухаючыя сілы адраджэнню сельскіх раёнаў.