Сі Цзіньпін: Кітай павінен бесперапынна ўдасканальваць сістэму сацыяльнай абароны дзяцей, жанчын і пажылых людзей, якія засталіся без апекі ў сельскіх раёнах
  2019-03-09 16:44:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 сакавіка ў Пекіне падчас удзелу ў панэльнай дыскусіі з дэлегацыяй ад правінцыі Хэнань - буйной сельскагаспадарчай правінцыяй Кітая з насельніцтвам больш за 95 млн чалавек - старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што для ажыццяўлення стратэгіі адраджэння сельскіх раёнаў краіны неабходна бесперапынна ўдасканальваць сістэму сацыяльнай абароны дзяцей, жанчын і пажылых людзей, якія засталіся без апекі ў сельскіх раёнах. Услед за імклівым эканамічным развіццём Кітая вялікая колькасць работнікаў сяла знайшла сабе занятасць у гарадах краіны. На гэтым фоне бесперапынна павялічваецца колькасць дзяцей, жанчын і пажылых людзей, якія засталіся без апекі ў сёлах і вёсках, што прывяло да ўзнікнення праблем, звязаных з выхаваннем дзяцей і клопатам аб пажылых людзях, а таксама шэрагу іншых сацыяльных пытанняў, якія з кожным днём становяцца ўсё больш вострымі.

Дзеля належнага вырашэння гэтых праблем у апошнія гады ва ўсіх рэгіёнах краіны патрабуецца стварэнне і ўдасканаленне сістэмы сацабароны дзяцей, жанчын і пажылых людзей, якія засталіся без апекі ў сельскіх раёнах. У многіх месцах Кітая няўхільна прымаюцца законы і нарматыўныя акты, накіраваныя на аказанне догляду і дапамогі пакінутым без апекі ў форме сацыяльна-грамадскіх работ.

Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што для ажыццяўлення адраджэння сельскіх раёнаў КНР неабходна ўдасканаліць базавую сістэму страхавання па старасці для гарадскіх і сельскіх жыхароў, базавае медыцынскае страхаванне і страхаванне ад цяжкіх захворванняў, а таксама сістэму забеспячэнне пражытачнага мінімуму.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040