Сі Цзіньпін: Кітай заахвочвае ўклад сацыяльнага капіталу ў інфраструктурнае будаўніцтва ў сельскіх раёнах
  2019-03-09 16:59:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 сакавіка падчас удзелу ў панэльнай дыскусіі па Дакладу аб працы ўрада з дэлегацыяй аднаго з рэгіёнаў Кітая старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што для рэалізацыі стратэгіі адраджэння сельскіх раёнаў краіны павінны прыцягвацца і заахвочвацца інвестыцыі разнастайных сацыяльных капіталаў у праекты сельскага інфраструктурнага будаўніцтва, асабліва ў праекты, звязаныя з транспартам і перавозкамі, ірыгацыяй палёў, водазабеспячэння ў сельскіх раёнах, лагістыкі ў сельскіх раёнах, Інтэрнэту і г. д.

Згодна з распрацаваным КНР планам, да 2020 года ў краіне плануецца стварыць усёабдымнае сярэднезаможнага грамадства як у гарадах, так і ў вёсках. Самым слабым месцам ажыццяўлення гэтай мэты з'яўляецца недасканалая інфраструктура ў сельскіх раёнах краіны. У сувязі з чым у гэтым годзе «прыярытэтнае развіццё сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў» упершыню было ўнесена ў Даклад аб працы ўрада, уключаючы ў сябе патрабаванні аб неабходнасці гарантаваць перамогу ў барацьбе з галечай да прызначанага тэрміну і забяспечыць рост узроўню жыцця сялян да паказчыкаў усёабдымнай сярэдняй заможнасці.

У апошнія дні пытанні адносна сельскай інфраструктуры з'яўляюцца гарачай тэмай для абмеркавання дэпутатамі УСНП. З часоў 18-га Усекітайскага з'езда КПК кіраўніцтва Кітая надае павышаную ўвагу імкненню сялян краіны да выдатнага жыцця. Падчас кожнай сваёй інспекцыйнай паездкі ў сельскія раёны Сі Цзіньпін рэгулярна пытае ў мясцовых сялян аб іх патрэбах. Ён праяўляе вялізны клопат аб будаўніцтве сельскіх дарог, бо яны адыгрываюць ключавую ролю ў пытаннях збыту сельгаспрадукцыі і, такім чынам, паляпшэння ўзроўню жыцця сялян.

Акрамя таго, Сі Цзіньпін заклікаў разгарнуць «туалетную рэвалюцыю» ў сельскіх раёнах, накіраваную на іх паляпшэнне, а таксама каналізацый, палепшыць сістэмы водазабеспячэння і электразабеспячэння, а таксама ацяпляльную сістэму, так, каб, Кітай на сваім шляху стварэння ўсёабдымнага сярэднезаможнага грамадства не пакінуў ззаду ні аднаго беднага чалавека.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040