У цяперашні час у Кітаі дзейнічае 271 закон, прававая сістэма краіны была ў далейшым ўдасканалена за мінулы год, заявіў намеснік старшыні Камісіі заканадаўчых прапаноў ПК УСНП Сюй Аньбяа на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі УСНП 13-га склікання ў суботу.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / распрацаваў восем новых законаў і ўнёс 47 паправак у законы.
На сённяшні дзень ПК УСНП 13-га склікання вылучыў 116 заканадаўчых праграм, уключаючы 48 законапраектаў і 68 праектаў паправак да законаў. ПК УСНП паспрабуе завяршыць распрацоўку 69 заканадаўчых і пастараецца прадставіць астатнія 47 для абмеркавання на працягу пяцігадовага тэрміну сваіх паўнамоцтваў, які працягнецца да 2023, паведаміў Сюй Аньбяа. -0-